| Камень-следавік у в. Леснікі Лідскага раёна |
Камяні называюць самымі старажытнымі сведкамі гісторыі Зямлі і чалавецтва. Доўгі час на валуны, раскіданыя па зямлі, людзі не звярталі асаблівай увагі. А колькі гора прыносілі і прыносяць яны беларускім сялянам. Колькі працы трэба штогод, каб пазбіраць тыя камяні з поля."Колькі ні збірай, а яны, як грыбы, з зямлі растуць",— гавораць людзі. Аднак яны не растуць. Справа ў тым, што зімой, як замярзае глеба, камяні з больш глыбокіх слаёў нібыта выціскаюцца бліжэй да паверхні. А затым ужо дапамагае зірнуць ім на белы свет узворванне глебы.


















