Наш славуты зямляк Напалеон Орда

Нарадзіўся Напалеон Орда 11 лютага 1807 г. у радавым маёнтку Варацэвічы Пінскага павета Мінскай губерні (цяпер веска ў Іванаускім раене Брэсцкай вобласці) у сям’і маршалка шляхты Кобрынскага павета, інжынера-фартыфікатара Міхаіла Орды (ілл. сядзіба Ордаў). Бацька даў сыну такое нязвыклае на Палессі імя ў спадзяванні, што яно акрэсліць лёс хлопчыка і прынясе яму, а значыць, і роду Ордаў поспех і славу. І ён не памыліўся. Аднак даведацца пра гэта, на жаль, не паспеў. Калі Напалеону споўнілася ўсяго 2 гады, Міхаіл Орда памёр і выхаваннем сына занялася маці Юзафіна. Гэта была добра адукаваная, чулая жанчына, выдатная піяністка. Музыка заўсёды гучала ў доме Ордаў, і яна стала для Напалеона чымсьці звычайным, натуральным.

Напалеон Орда з 12 гадоуў вучыўся ў Свіслацкай гімназіі. Яна знаходзілася пад патранажам Віленскага універсітэта, у які юнак паступіў у 1823 г. на фізіка-матэматычны факультэт. Але на чыцвёртым курсе, у 1826г., яго выключылі з універсітэта і хутка арыштавалі за удзел у тайнай студэнстцкай арганізацыі “Заране”. Многія ўдзельнікі таварыства былі асуджаны на катаргу, некаторых накірівалі ў Каўказскі корпус. Напалеона Орду лёс мілаваў. Пасля арышту і 15-месячнага турэмнага зняволення ён змог вярнуцца ў родныя Варацэвічы. Там, пад наглядам паліцыі, былы студэнт самастойна завяршаў сваю адукацыю. Вядома, што у 1830 г. Напалеон Орда служыў салдатам у расейскай коннай гвардыі Літоўскага корпуса, потым браў актыўны ўдзел у паўстанні 1830-1831 гг. За мужнасць, выяўленную ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе, ён быў ушанаваны самай высокай узнагародай Польшчы – Залатым Крыжам “Virtuti Militari” (“Воінская доблесць”). У гэты час у Варшаве Н.Орда апублікаваў палымяны верш “Літовец да палякау”. У корпусе Гераніма Рамарыны атрымаў званне капітана. За удзел у паўстанні 1831 г. на яго родавы маентак быў накладзены арышт. Юнак эмігрыраваў у Парыж. У сувязі з тым, што Н.Орда прыехаў з расейскім пашпартам на чужое імя (як слуга свайго сябра Цітуса Плонскага), паліцыя пачала за ім сачыць. Сябры з ліку вайскоўцаў паведамілі ўладам, што Н.Орда эмігрант, і растлумачылі сітуацыю. Польскі эмігрант больш за ўсё хваляваўся, каб яго не выслалі з Парыжа ў правінцыю, як гэта рабілі з новапрыбыўшымі.
Эскiзы Напалеона Орды
Пры дапамозе аднаго сябра Напалеон пазнаёміўся з графам Людвігам Платэрам, які меў добрыя адносіны з міністрам унутраных спраў і прэфектам паліцыі. Яны ўпарадкавалі справы па пражыванні Н.Орды ў Парыжы, запісалі яго ў апошнім званні капітана кавалерыі. З таго часу Напалеон Орда меў права атрымліваць дапамогу як эмігрант. У Парыжы Адам Міцкевіч, Анарэ дэ Бальзак і Стэндаль, Фрэдэрык Шапэн, Ферэнц Ліст, Джаакіна Расіні і Джузепе Вердзі, Шарль Гуно і Гектар Берліез, Паліна Віардо і Іван Тургенеў прынялі Напалеона Орду ў свае асяроддзе як роўнага. Ен бясплатна браў урокі ў выдатнага кампазітара і піяніста Фрэдэрыка Шапэна і з часам стауў не толькі яго вучнем, але і сябрам. Настаўнік высока ацэньваў музычныя здольнасці Напалеона і яго кампазітарскі дар, часта сам выконваў фартэпіянныя творы Н.Орды. У Парыжы Н.Орда пазнаёміўся таксама з Ферэнцам Лістам. Венгерскі музыкант высока адзначыў музычны талент юнака, прадказваў яму вялікую будучыню як выканаўцу і кампазітару, калі той будзе сур’езна займацца музыкай. У 1838 г. Напалеон Орда выдаў “Альбом твораў польскіх кампазітараў” і ахвяраваў сродкі ад выдання ў дапамогу землякам-эмігрантам.
У 1839 г. ён стаў членам парыжскага літаратурна-гістарычнага таварыства, дзе сустракаўся з многімі суайчыннікамі, у тым ліку з Адамам Міцкевічам, з якім падтрымліваў сяброўскія адносіны і ў доме якога разам з жонкай паэта Цылінай у чатыры рукі выконваў свае творы. У 1843 г. кампазітар узяў шлюб з францужанкай Ірэнай Бугле. Яе, а пазней і сына Вітольда ен навучыў польскай мове (сам ведаў рускую, польскую, французскую). Для паляпшэння зносінаў паміж суайчыннікамі і французамі Н.Орда напісаў “Граматыку польскай мовы”. Нагледзячы на прызнанне з боку французаў і эмігрантаў, кампазітар сумаваў па радзіме, з нецярплівасцю чакаў амністыі.
У 1856 г. расейскі імператар дараваў эмігрантам амністыю, “усяміласцівейшае дараванне” атрымаў і Н.Орда. Ён адразу вярнуўся ў родавы маеёнтак Варацэвічы, заняўся там сельскай гаспадаркай і заснаваў машынную фабрыку. Яго сын Вітольд, яшчэ непаўналетні, прыязджаў разам з маці да бацькі у 1857 і 1859 гг. (пазней ен паступіў на службу ў гвардзейскі полк у Францыі). Пасля вяртання Н.Орды на радзіму ў Варшаве друкаваліся яго вальсы, серэнады, калыханкі, а таксама песні, раней выдадзеныя ў Парыжы. 12 яго паланэзаў выконваліся аркестрам Варшаўскага тэатра. Пазней паланэзы былі апублікаваны асобным зборнікам. На тытульным аркушы зборніка пададзены іх назвы. Шэраг музычнах твораў, у тым ліку паланэз “У турме”, Напалеон Орда прысвяціў сваёй жонцы. Захаваліся тытульныя аркушы паланэзаў “Плаўны” і “Расчараванне”.
У 1873 г. Напалеон Орда выдаў у Варшаве “Граматыку музыкі, ці тэарэтычны і практычны дапаможнік па гармоніі і мелодыі з кароткім дадаткам пра фугу, кантрапункт і аркестравыя інструменты”, якая стала значным падручнікам па тэорыі музыкі.
Музыкай Напалеон Орда займаўся ўсё жыццё. Ён выступаў з канцэртамі ў Віцебскай, Гродзенскай, Мінскай, Валынскай, Кіеўскай, Падольскай і іншых губерняў, у Варшаве, выкладаў ігру на фартэпіяна.
Н. Орда. Лiдскi замак
 Шматлікія творы Н.Орды, у т.л. больш за 20 канцэртных паланэзаў, вальсы, прасякнутыя тонкай лірыкай, мноства полек, мазурак і іншыя, гучалі са сцэн Польшы, Беларусі, Германіі, Францыі.
Музыка і выяўленчае мастацтва ішлі ў жыцці Н.Орды побач. У Парыжы Н.Орда, адначасова з заняткамі музыкай, сур’езна вучыўся жывапісу і разьбе ў мастацкай майстэрні П’ера Жэрара. Орда вядомы як тэленавіты акварэліст, пейзажыст, майстар архітэктурнага пейзажа. Шмат эскізаў, малюнкаў і накідаў зроблена ім у час 13 падарожжаў па краінах Заходняй Еуропы. Аднак найбольшую каштоўнасць для гісторыі архітэктуры мае вялікая колькасць замалёвак архітэктурных помнікаў і мясцін, звязаных з жыццём і творчай дзейнасцю славутых людзей Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы. Сярод іх – намаляваныя ў вандроўках па Беларусі і Літве (1875-1877) віды Вільні, двара А.Міцкевіча, адметныя рамантычнай узнёсласцю пейзажы мясцінаў, дзе бываў паэт. У Варшаускай губерні Н.Орда напісаў архітэктурны пейзаж з выявай бацькоўскага дома Ф.Шапэна ў Жалязовай Волі.
Напалеон Орда стварыў панарамы архітэктурных помнікаў Пружанаў і Ружанаў (рэзідэнцыя
Н. Орда Мiрскi замак
Сапегаў), Скоках (Брэсцкі р-н) і інш.
Усе свае пейзажы Н.Орда маляваў з натуры. Тонкая назіральнасць і паэтычнасць дапамагалі яму перадаць уражанні, навеяныя падарожжамі. На працягу 10 гадоў (1873-1883) у Варшаве выдаваўся “альбом пейзажаў Польшчы”, які ўключаў 260 графічных аркушаў (выходзіў у 8 серыях, кожная па 3 часткі).
Малюнкі і панарамы, зробленыя Н.Ордам, сёння дапамагаюць нам уявіць Беларусь мінулых стагоддзяў. Многія архітэктурныя помнікі – палацы, касцёлы, цэрквы, манастыры, кляштары, замкі, магнацкія рэзідэнцыі, а таксама панскія сядзібы мы можам убачыць толькі на яго малюнках.
Дзе б ні быў Напалеон Орда, узімку ён заўсёды вяртаўся дамоў да сваей сястры Гартэнзіі Скірмунт у Пінск, дзе жыў і некаторы час пасля смерці маці (пазней уладкаваўся на Валыні).
Адчуўшы пагаршэнне здароўя, ён паехаў на лячэнне ў Варшаву, дзе 26 красавіка 1883 г. памёр. Яго цела, як ён хацеў, было перевезена у г. Іванава Гродзенскай губерні (цяпер Брэсцкая вобл.) і пахавана там у родавым склепе.

Комментариев нет:

Отправить комментарий