Мы знаходзiмся у музейным кутку «Вышыўкi i ткацтва».
Як вы бачыце ў экспазiцыi нашай выставы даволi бачнае i пачэснае месца займаюць ручнiкi. «Гавораць» з вучнямi, з наведвальнiкамi «музейныя» ручнiкi даволi зразумелай мовай па-майстэрску выкананых узораў, на дзiва ўдала падабраных фарбаў. Не зразумее iх толькi той, хто не ўмее адчуваць.
Мамiн ручнiк –
Белая дарога у вечнасць
Усе яе жыцце – патканае надзеямi
Усе яе надзеi – пабiтыя градам болю
Увесь яе боль – падшэрхлая скарынка цярпення
Усе яе цярпенне – крона магутнага радаводнага дрэва
Трымаю аберуч святыню –
Мамай сатканы ручнiк
З кутасамi надзеi i веры –
I не веру, што некалi гэтае сонейка зойдзе
Н. Загорская
«Мамiн ручнiк»
Якiя трывожныя думы! Якая жальба! Якiя хвалюючыя i балючыя радкi»
Чаму гэты смутак перадаецца i нам?
Паспрабуем адказаць на гэтыя пытаннi, прасачыушы шлях ручнiка з дня мiнулага ў дзень сенняшнi.
Ручнiк – прадаўгаваты кавалак тканiны абрадавага, дэкаратыўнага i ўтылiтарнага прызначэння. Шырыня яго звычайна 1 – 3 м. На Беларусi вядомы з глыбокай старажытнасцi, з часоў з’яўлення ткацтва. Ручнiкi ткалi на кроснах – ткацтва на кроснах пашыралася з ХII – ХIII стагоддзяў – з iльняных, баваўняных нiтак, аздаблялi ўзорыстым натыканнем, вышыўкай, вязанымi i плеценымi карункамi, прошвамi, махрамi.
Для арнаменту характэрны прамалiнейнасць абрысаў даволi буйных матываў, прастата і яснасць узораў, спакойны рытм чаргавання аднародных элементаў, сiметрыя малюнка. Значэнне матывау звязана з такiмi спрадвечнымi паняццямi, як дабро, святло, жыцце, урадлiвасць. Яны ўспрымаюцца таксама, як знакi сонца, агню, зямлi, неба, вады, святла.
Беларускi ручнiк у лепшых сваiх узорах дае прыклад высокамастацкай тканiны з ярка выяўленым характарам аздаблення. Своеасаблiвасць яго – у выкарыстаннi льныных нiтак для фонавага палатна i баваўняных нiтак для ўзорыстага ўтка, у чырвонай аднаколернасцi ўзораў, хаця i адцененых невялiкай колькасцю чорнага тону, у перавазе геаметрычнага арнаменту, у арыгiнальных вырашэннях кампазiцый, размешчаных у большасцi па гарызантальнай восi.
Ручнiкi былi абявязковым атрыбутам у вясельных, радзiнных, пахавальных абрадах: на iх прымалi народжаных, яны уваходзiлi ў пасаг нявесты, былi неабходнай часткай падарункаў нявесты жанiху, сватам, родным жанiха, iх перавязвалi цераз плячо свата, пасцiлалi пад ногi маладым у час вянчання; на ручнiках апускалi труну у магiлу, iх павязвалi на магiльны крыж.
(урывак экскурсіі)
Г.В.Волчак, настаўнік беларускай мовы і літаратуры
Комментариев нет:
Отправить комментарий