Ярмантовіч Алена Васільеўна

Алена Васільеўна (15.8.1929 - 19.09.1986) - Герой Сацыялістычнай працы. Нарадзілася ў в. Ляснікі, беларуска, адукацыя пачатковая. Да лютага 1950 г. працавала на сямейнай гаспадарцы, у лютым 1950 г. разам з бацькамі ўступіла ў калгас "Маяк" Голдаўскага сельсавета. Працавала ў ільнаводчым звяне. З 1961 г. звенявая ільнаводчага звяна калгаса "Сцяг саветаў". У 1963 г. з плошчы 13,6 га звяно атрымала ўраджайнасць ільнасем'я 8,5 ц/га і ільнавалакна 10,1 ц/га. Было сабрана 119 цэнтнераў ільнасем'я і 137 цэнтнераў ільнавалакна з нумарам 13, прыбытак склаў 2867 рублёў з гектара.
 У 1964 г. пры неспрыяльных кліматычных умовах з плошчы 8,7 га атрымалі ўраджай ільнасем'я 9,8 ц/га і ільнавалакна 9,9 ц/га. Атрымана 85,5 ц ільнасем'я і 86,6 ц ільнавалакна з сярэднім нумарам 12. Грашовы прыбытак - 3141 рубель з гектара. У 1965 г. з плошчы 14 га атрыманы ўраджай 8,8 ц /га ільнасем'я, 10 ц/га ільнавалакна. Ільнасем'я атрымана 123,5 ц, ільнавалакна 140 ц з сярэднім нумарам 14. Грашовы прыбытак - 3186 рублёў з га. Прымала актыўны ўдзел у грамадскім і палітычным жыцці калгасу, дэпутат раённага савету. Званне Героя Сацыялістычнай працы прысвоена 30 красавіка 1966 г. "за поспехі дасягнутыя ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтоўцы ільну". Атрымала бронзавы, срэбны і залаты (ліпень 1966 г.) медалі ВДНГ СССР. У яе звяне 7 чалавек мелі медалі ВДНГ. У 1966 г. сабралі па 9 цэнтнераў ільнасем'я і па 12,1 цэнтнераў ільнавалакна. У 1967 г. комплекснае звяно Ярмантовіч выгадавала бульбу з ураджайнасцю 255 ц/га. У 1968 г. звяно першым у раёне здало ў "Нарыхтлён" 2198 кг ільнавалакна 10 нумарам, затым 13-14 нумарамі, ураджайнасць ільнасем'я 9,8 ц/га. У калгасе ў 1968 г. ільном засяваўся 121 гектар, стваралася 14 звёнаў. У 1967-71 гг. А.В. Ярмантовіч - дэпутат і чалец Прэзідыюму Вярхоўнага Савету БССР. Дэпутат раённага савета двух скліканняў. З 1977 г. - рабочая Лідскай абутковай фабрыкі, затым малочна-кансервавага завода.

Комментариев нет:

Отправить комментарий