Страницы

БІРУТА (сапраўднае Даравінская Амелія; 1863-1891

Рисунок копирован с сайта "Легенды і паданні
горада Ліды і Лідскага раёна"
 
Амелія Даравінская нарадзілася ў 1863 у в. Ройсталі, цяпер у межах Вільні. Беларуская фалькларыстка і этнограф. Адукацыю атрымала ў Варшаве. Настаўнічала, запісвала беларускі фальклор і вяла этнаграфічнае даследаванне Лідскага павету. Друкавалася ў часопісе «Wisla» «Вісла»), дзе ў 1889 змясціла апісанне дажынак з песнямі ў в. Шаўры Лідскага паветe, паданні «Сосны ў Лідзе», «Паданне пра Шлакальскую гару» з Ваўкавыскага паветe.

Найбольш значная публікцыя - «Беларускія песні з Лідскага паветe» ў часопісе («Зборнік паведамленняў па айчыннай антрапалогіі», 1892), куды ўвайшлі сямейна-бытавыя, любоўныя, лірычныя, гумарыстычныя, рэкруцкія і салдацкія песні. Манаграфію «Народ Лідскага павету» цэнзура забараніла.  Яе запісы ўвайшлі ў тамы серыі БНТ «Жартоўныя песні» (1974), «Вяселле. Песні» (кн. 1, 1980), «Сацыяльна-бытавыя песні» (1987). 
Асобныя рукапісы, дакументы, звязаныя з дзейнасцю Біруты (А. Даравінскай), зберагаюцца ў архівах Вільнюса і Варшавы
Мясцовае паданне, запісанае Бірутай у 1889 г. у Лідзе і надрукаванае ў часопісе "Вісла" ў тым жа годзе":

СОСНЫ ЛЯ ЛІДСКАГА ЗАМКА. На cxiлe ўзгорка, нібы падпіраючы замак, растуць дзве
даўгалетнія сасны. Яны захаваліся дзякуючы пашыранаму сярод гараджан i навакольных жыхароў перакананню, што яны выраслі не на раслінным соку, а на крыві. Здарылася гэта быццам яшчэ ў часы, калi ў Літвe панавала язычніцтва. Прыйшлі сюды дзевяць манахаў-францысканцаў прапаведаваць хрысціянскую рэлігію. Аднак ліцьвіны, не жадаючы прымаць хрысціянства, зa6ілi гэтых місіянераў, а ix трупы ўкінулі ў яму на cxiлe Лідскaгa замка. На гэтым месцы, не сеяныя i не саджаныя, выраслі дзве сасны, якіх ліцьвіны, ужо стаўшы католікамі, не чапалі. Але вось аднойчы хтосьці адсек галінку i з яе выступіла кроў. З той пары ніхто ўжо не адважваўся ўзняць сякеру на гэтыя дрэвы.."
Аднак сёння тых соснаў няма.

Комментариев нет:

Отправить комментарий