Пешаходная экскурсія "Рэлігійная Ліда"

Сення наша экскурсiя будзе праходзiць па некаторых рэлiгiйных мясцiнах нашага горада. Чаму рэлiгiйных? Тыму што чалавек не можа жыць без веры. Таму што у час страiцельства касцела, або царквы чалавек укладвае часцiнку сваей душы. Таму што жыццевы шлях чалавека пачынаецца i заканчваецца менавiта там, у касцеле, або царкве.

Крыжаўздвiжанскi касцел - адзiн з самых знакамiтых каталiцкiх храмаў – Крыжаўздвiжанскi касцел па вулiцы Савецкая, 2. Гэта першы касцел у Лiдзе. Пабудаваны ў 1765-70 гг. з цэглы. Касцел Т-падобны ў плане, трохнефавы з прамавугольнай алтарнай часткай, якая прадугледжвае цэнтральны неф, i двума квадратнымi ў плане сакрысцямi. Будынак завершаны вусокiм двухсхiльным чарапiчным дахам з вальмамi над алтарнай часткай. Кампазiцыя галоўнага фасада двухярусная, завершана фiгурным франтонам. Плоскасцi галоўнага i бакавых фасадаў расчлянены пiлястрамi. Цэнтральны неф касцела пакрыты разам з алтарнай часткай цылiндрычным скляпеннем з распалубкамi, бакавыя – цылiндрычнымi на падпружных арках. Сакрыццi перакрыты плоскай столлю на падугах. Над уваходам – хоры. Iнтэр”ер упрыгожаны фрэскавай размалёўкай, скульптурай i арнаментальнай лепкай, выкананай у стылi сталага барока. У iнтэр’еры касцела – 3 мураваныя алтары: цэнтральны (галоўны) i 2 бакавыя. У левай частцы касцела, на адным з порных слупаў знаходзiцца iкона Лiдскай Божай Мацi. Гiсторыя гэтай iконы пачынаецца прыблiзна каля 1376 года, калi прыбылi тры манахi, якiя прынеслi з сабой абраз Божай Мацi iз горада Вiзны. Абраз выкананы на драўлянай плiце, зшытай з дзвюх дошак дзвюмя папярочнымi перакладзiнамi. Ен перажыў усе войны i пажары i выдатна захаваўся. Абраз неаднойчы рэстаўраваўся. Сення яго можна бачыць пад акладам больш позняга часу. Абразу – 625 гадоў. Лiдская Божая Мацi на 8 гадоў ранней Яснагурскай i на добрых дзв сотнi гадоў ранней Вастрабрамскай з’явiлася перад вачамi вернiкаў. На сенешнi дзень гэты абраз, вiдавочна, - саамы старажытны каталiцi абраз на Беларусi. Вернiкi моляцца перад iм спецыяльнай малiтвай створанай недзе ў другой палове 20-га стагоддзя. Аўтар праекта i стваральнiк касцела I.Х. Глаўбiц памер 30 сакавiка 1767 года, так i не ўбачыўшы свае тварэнне i пакiнуўшы пасля смерцi шмат архiтэктурных пабудоў як у Беларусi, так i ў Лiтве. Каля  касцела знаходзiцца магiла ксяндза Станiслава Касаланты Роека. 31-гадовы пiяр ксендз Станiслаў Касаланты Роек у жнiўнi 1939 года прыехаў з Кракава ў Лiду (дзе пражыў да 88 гадоў). Ен нарадзiўся 5 лiстапада 1908 г. у Грэнбочыне (Кракаўская зямля). У Кракаве 19 сакавiка 1925 года ўспупiў у ордэн Пiяраў, там жа 20 красавiка 1935 года атрымаў капланскае пасвячэнне. Памер ксендз Станiслаў Касаланты Роек 6 кастрычнiка 1996 года.

Архiстрацiга Мiхайлаўскi Кафедральны сабор
Адным са значных помнiкаў горада Лiды з’яўляецца праваслаўны сабор у гонар Архiстрацiга Боскага Мiхаiла. Ен знаходзiцца ў будынку, якi першапачаткова належыў праваслаўнай царкве. У iм для прапаганды атеiзма у 1962 годзе  быў зроблены «Планетарый» i гарадскi краязнаўчы музей. Храм – пакрыты паўсферычным Купалам з васьмiгранным лiхтаром. Да асноўнага круглага ўплане аб’му прылягаюцьбольш нiзкiя прамавугольныя у плане аб’емы, на восi усход-захад – прытвор з чатырохкалонным порцiкам на галоўным фасадзе i двухпавярховыя сакрысцi, з поўдня – невялiкiя рызалiты. У афармленнi фасадаў i iнтэр’ера выкарыстаны дарычны ордэр. Порцiк i рызалiты увенчаны трохвугольнымi франтонамi. Вокны прамавугольныя. Унутры  на перыметры залы размешчаны 8 пар дарычных калон. Па папярочнай восi храма – бакавыя уваходныя парталы. Сцены пакрывае спрошчаны антыблемент. Столь размалявана ў тэхнiцы грызайль з iмiтацыяй несонаў i разетак. Вядома, што ў 1818 годзе на месцы гэтага храма знаходзiлася драўляная царква, якая перашкаджала пашырэнню Пiярскага рыма-каталiцкага манастыра i была разбурана. Будаўнiцтва гэтага манастыра працягвалася да 1825 года. У пажар 1842 года, калi выгарала 3/4 города Лiды, поўнасцю згарэў i пiярскi касцел, астаткi якога на працягу 20 гадоў абмывалiся дажджом, снегам i ветрам, разбуралiся. Побач з гэтымi руiнамi у 1863 годзе быў пабудаваны Свята-Мiхайлаўскi сабор на сродкi, выдзеленыя казной рускага Iмператара Александра II. Аб гэтым можна знайсцi сведкi ў клiравых царкоўных ведамасцях гэтага храма.
Сабор быў асвенчаны ў 1863 годзе 18 жнiўня.

Царква Святога вялiкапакутнiка Георгiя

А першая праваслаўная царква ў Лiдзе была пабудавана ў 1533 годзе i знаходзiлася на
праваслаўных могiлках па вулiцы Вiленская (зараз Савецкая). Будынак гэтай царквы не захаваўся. Дзеючая царква Святога вялiкапакутнiка Георгiя была пабудавана на ахвяраваннi Антонiя Васнеўскага ў 1875 годзе. Царква абсталявана i забяспечана культавымi рэчамi, якiя неабходны для правядзення ў ей багаслужэння, з былой царквы Мiхаiла Архангела, пасля таго, як апошняя была перададзена каталiцкай канфесii. Каля паўдневай сцяны царквы знаходзiцца помнiк з чорнага мурмара Марыi Канстанцiнаўне Навiцкай.

Царква Святога Вялiкапакутнiка Панцеляймона

Таксама будуецца царква Святога Вялiкапакутнiка Панцеляймона (Астроўскаг, 5) Яна яшчэ не дзейнiчае, але ў ей есць свой святар i пеўчыя. Набажэнствы праходзяць у падвальным памяшканнi. Царква будуецца на грошы парафян. Згодна з паданнем, святы Панцелеймон жыў у 4-ым стагоддзi нашай эры ў Малай Азii. Гэта было ў час кiравання жорсткага iмператара Максiмiлiана, якi лiчыўся заўзятым супрацiўнiкам хрысцiянства. З юнаццтва Панцелеймон прысвяцiў сябя мастацтву лекаванiя. У маладосцi ен прiняў хрышчэннiе. Святы Панцелеймон валодаў талантым лячэннiя. Ен часта бываў у турмах, дзе пакутвалi хрiсцiяне. Аднойчы ен убачыў на вулiцы мертвае дзiця, якога ўкусiла змяя, Панцелеймон стаў прасiць Госпада аб уваскрашэннi памершага, i дзiця ажыло. Пасля гэтага язычнiк Панцелеймон прiняў хрысцiянства. Цар катаваннямi намагаўся вярнуть яго да паганства, але пакутнiк заставаўся непашкоджаным. Яму адсяклi галаву, i з раны разам з кроўю пацякло малако. Маслiчнае дрэва, да якога быў прiвязаны святы Панцелеймон у час катаванняў, покрылася маслiнамi. Iмператар загадаў ссекчы дрэва i спалiць разам з целам пакутнiка. Але цела, кiнутае на агонь, засталося непашкоджаным, i яго пахавалi.У дзень памяцi вялiкапакутнiка Панцелеiмона на яго радзiме Нiкамiдзii (зараз частка тэрыторыi сучаснай Турцыi) збiраюцца тысячы людзей, хрысцiян i мусульман, i прiвозяць невылечна хворых.

Касцел Непарочнага Зачацця Дзевы Марыi

У раене Слабада змяшчаюцца два касцелы. Першы – стары касцел. Другi – касцел Непарочнага Зачацця Дзевы Марыi. 
Да сенешняга дня захавалiся 4 лiпы, крыж, якiя былi размешччаны парафiянамi Слабады у 1939 годзе на месцы плануемага касцела. Iмклiвы наступ на захад Чырвонай Армii перкрэслiў задуму вернiкаў. Толькi ў пачатку 90-х гадоў якраз ля таго самага месца, дзе растуць чатыры лiпы, быў закладзены падмурак новага касцела. Марудна, без гарачкi, узводзiлi яго на свае грошы каталiцкiя вернiкi. Ксендз Лiсоўскi стаў той асобай, якой было наканавана ўзвесцi новы храм на Слабадзе. Святару выпала цяжкая мiссiя быць i архiтэктарам, i дызайнерам, i скульптарам, i сталяром.

Комментариев нет:

Отправить комментарий