Ліда ў 1921-1939 гг.

17 верасня 2021 г. Рэспубліка Беларусь упершыню адзначыла дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства. Аб гэтым дні, аб адзінстве беларускага народа марылі многія беларусы, якія ў далекiя 20-30-я гады ХХ стагоддзя  па воле лёсу апынуліся у чужой краіне. Пасля падпісання Рыжскага мірнага дагавора ў 1921 г. Заходняя Беларусь была ўключана ў склад Польшчы. Насельніцтва апынулася ў цяжкім становішчы. Рабочыя, сяляне, iнтэлiгенцыя, прадстаўнiкі розных палiтычных накiрункаў і веравызнанняў Заходняй Беларусі жадалі  хутчэйшага далучэння да БССР. Гэта імкненне свайго нацыянальнага самавызначэння, паляпшэнне умоваў жыцця, аб´яднала іх ў барацьбе супраць польскай улады
У 1921г. Лiда стала павятовым горадам Навагрудскага ваяводства, тут пражывала 13 401 чал. У канцы 1920-х гг. у горадзе налiчвалася 24 майстэрнi i дробныя прад¬прыемствы. Але з ix працавала толькi 14, i то з перабоямi, былi зачынены тытунёвая i запалкавая фабрыкi. Больш буйнымi па колькасцi рабочых лiчылiся завод сельгасмашын i млын «Аўтамат». На  ycix прадпрыемствах Лiды ў гэты перыяд працавала 338 чал. Столькi ж - на чыгунцы. У 1929г. пачала дзейнiчаць фабрыка гумавага абутку «Ардаль».
У Лiдскiм павеце больш за 85% насельнiцтва жыло ў сельскай мясцовасцi i займалася сельскай гаспадаркай. У 1933г. тут налiчвалася 304 асадніка, 203 буйныя памешчыцкiя гаспадаркi. Ім належылі лепшыя землі, якія апрацоўвалi сяляне сахой i драўлянай бараной. На ўвесь Лiдскi павет было толькі два трактары. Сяляне жылі ў цяжкіх умовах, былі вымушаны батрачыць.
У адпаведнасці з мірным дагаворам 1921 г. урад Польшчы абавязваўся забяспечыць насельніцтву права на свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязкi не выконваліся. На пачатку 1920-х гг. у Лiдскiм павеце 7 тыс. дзяцей не мела магчымасцi вучыцца з-за матэрыяльных умоў i недахопу настаўнiкаў. У 120 вёсках павета наогул не было школ. У Лiдзе праца¬вала толькi 2 гiмназii, але сярод гiмназiстаў не было нi аднаго беларуса. У 1929г. пачынаюць працаваць 1-я i 2-я, мужская i жаночая, агульнаадукацыйныя школы (цяпер гэта сярэдняя школа №1). Навучанне вялося на польскай мове. На скаргу беларусаў аб тым, што ўсюды закрываюцца беларускiя школы, мiнicтp асветы Скульскi адказаў: "Запэўнiваю вас, што праз 10 год у Польшчы нават са свечкай не знойдзецца нi аднаго беларуса". Да 1939г. амаль усе беларускія школы былі ператвораны ў польскія.
На нiзкiм узроўнi знаходзiлася і медыцына. Большасць працоўных не маглі атрымаць своечасова медыцынскую дапамогу. Ў Лiдзе у 1938г. былi дзве невялiкiя бальнiцы на 85 і 18 ложкаў.
На тэрыторыi Лідчыны, як і ва ўсёй Заходняй Беларусі, склалася цяжкае становiшча, у вынiку чаго насельнiцтва Лідскага павета падтрымала тых, хто падняўся на барацьбу супраць польскай улады.     
На нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі паўплывалi і падзеi, якiя адбывалiся як і ў самой Польшчы, так і ў свеце: дзяржаўны пераварот 1926г., сусветны эканамiчны крызiс 1929-1933г., наступствы Другой сусветный вайны. 
Першымi ў барацьбу ўключылiся рабочыя, якiя арганiзавалi шэраг забастовак у гарадах Заходняй Беларусi. Яны патрабавалi ад уладальнiкаў паляпшэння ўмоў працы.
На ўзброеную барацьбу ўзнялiся i сяляне. Партызаны дзейнiчалі невялiкiмi гpyпaмi, нападалi на палiцэйскiя патрулi, грамiлi гмiнныя ўправы, палiлi памешчыцкiя сядзiбы i асаднiцкiя хутары. На Лiдчыне таксама існавалі партызанскiя групы. Адну з такiх узначалiў селянiн  з вёскi Замасцяны Антон Пумель. Група вяла ўзброенную барацьбу на ўчастку Валожын-Iўе-Лiда. У Белiцкай гмiнe дзейнiчаў узброены атpaд колькасцю 50 чалавек. 
У 1924г. партызанскi рух узначалiла КПЗБ. З красавiка 1924г. па лiстапад 1925г. партызаны пачалi аб΄ядноўвацца ў буйныя фармiраваннi i правялi ў Заходняй Беларусі каля 280 баявых аперацый. Атрадамi камандавалi К.П. Арлоўскi, В.З. Корж i iнш 
Камунiстычная партыя Заходняй Беларусi адыграла вялiкую ролю ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. КПЗБ была ўтворана ў 1923г., праз год - Камунiстычны Саюз Моладзi Заходняй Белаpyci, Адным з актыўных сакратароў акруговых камiтэтаў з´яўляўся Сяргей О. Прытыцкi. Яго імем названа адна з вуліц нашага горада.
У Лiдзе падпольны райком КПЗБ ствараецца у студзенi 1925г., пазней - Лiдскi райком КСМЗБ. Вялiкую работу па далучэнню рабочых да рэвалюцыйнай барацьбы праводзiлi  П.Банцэвiч, А.Пашкоўскi, К. Халявiнскi i iнш. 
Поспехам сярод лiдчан карысталася Незалежная Сялянская партыя.  Актыўнымi  дзеячамi партыi з´яўлялiся паслы сейма С.Ваяводскi i С.Балiн.
Значнае месца ў гiсторыi вызваленчага руху Заходняй Беларусi i Лiдчыны займае Беларуская сялянска-рабочая грамада, якая ўтварылася ў 1925г. Старшынёй ЦК быў абраны беларускi вучоны Б.А. Тарашкевiч. Лiдскi камiтэт Грамады разгарнуў сваю дзейнасць летам 1926г., яго ўзначалiў Вiленцiй Салыга. Да актыву арганiзацыi належалi i члены КПЗБ Я.Карчагiн, К.Халявiнскi, Я.Рыбак i iнш. 26 верасня 1926г. у Лiдзе адбыўся павятовы з´езд Грамады. У яго рабоце прынялi ўдзел 100 дэлегатаў.
У маi 1926г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот. У краiне ўстанавiлася дыктатура  Ю. Пiлсудскага. Грамада i КПЗБ выступiлi разам супраць новай улады. 7 лістапада 1926г. адбыўся мітынг у весцы Беняконі Лідскага павета, яго удзельнікі прызывалі да актыўнай барацьбы.
У другой палове 1926г. Грамада ператварылася ў масавую арганiзацыю, было створана каля 2 тысяч гурткоў, 45 з якіх дзейнічалі на Лiдчыне. Актывісты Грамады выдавалі ў Заходняй Беларусі газеты «Жыццё беларуса», «Народная  справа» i iнш., дзе асвятлялi становiшча народа, заклiкалi яго да барацьбы за свае самавызваленне. Грамадой былi арганiзаваны больш за 460 выступленняў сялян. 
У гэтых ўмовах Польшча была вымушана ўвесцi ў ваеводствах асаднае становiшча. Урад накiраваў сюды карныя ваенныя i палiцэйскiя атрады. Толькі ў красавiку 1925г. ў Навагрудскiм ваяводстве было арыштавана каля 1400 чалавек – членаў павятовых актыву, кipaўнiкоў гур¬ткоў. З 14 да 15 студзеня 1927г. пачалiся масавыя арышты камунiстаў i актывiстаў Грамады, прайшлі яны i ў Лiдскiм павеце. У вераснi 1929г. выяздная сесiя Вiленскага акруговага суда правяла у Лiдзе два палiтычных працэса. Сярод асуджаных - 36 чалавек. Быў асуджанны да пакарання смерцю праз павешання актыўны член КПЗБ, жыхар вескi Сялец Лiдскага павета Мiхаiл Манькоўскi.
Эканамiчны крызiс 1929-1933 гг. прывёў да новага вітка барацьбы. На чале значнай часткi рабочых i сялян стаяла КПЗБ. Рэвалюцыйны рух ахапiў i салдацкiя масы. Лiдскi камітэт КПЗБ падтрымлiваў сувязь с рэвалюцыйна-настроеннымi салдатамi Лiдскага гарнiзона, распаўсюджваў падпольную лiтаратуру. 
На працягу 1929-1931гг. баставалi працоўныя прадпрыемстваў ў розных гарадах Заходняй Беларусi. Яны выдвігалі антыўрадавыя лозунгi, патрабавалi працу i жыллё. Одна з забастовак прайшла з 17 мая па 12 ліпеня  1931г. на шклозаводзе “Неман”.
Забастовачная барацьба ўзмацнiлася ў 1932г. Аб гэтым сведчаць падзеі  лютага 1932г., калі на працягу васьмi дзен баставалi 350 рабочых фабрыкi «Арадаль» у Лiдзе. На пачатаку 1934г. адбыліся пратэсты супраць “працоўных законаў” у Лідзе, Гродне, Слоніме і іншых гарадах Заходняй Беларусі і Польшчы.
II з'езд КПЗБ, якi адбыўся ў маі 1935г, нацэлiў камунiстаў на супрацоўніцтва з беларускім нацыянальна-дэмакратычным напрамкам i стварэнне адзiнага рабочага i антыфашысцкага фронту. Пад гэтым лозунгам у 1935-1938 гг. прайшла магутная хваля забастовак, дэманстрацый рабочых. У лютым 1936г. у Лідзе зноў забаставалi рабочыя фабрыкi «Ардаль». Аб гэтай забастоўцы быў змешчаны артыкул у раёнай газеце «Уперад». Аўтарам з´яўляецца актыўны дзеяч нацыянальна-вызваленчага руху, член КПЗБ i КСМЗБ Валянцiн Таўлай. 27 лютага 1936г. адбылася усеагульная забастоўка салiдарнасцi  і мiтынг у кiнатэатры “Эра”. Палiцыя не змагла прабiцца ў залу. 2 сакавіка 1936г. – зноў забастоўка на шклозаводзе “Неман”, яна цягнулася 3 месяцы. У 1936-1937 гг. працоўныя Ліды пратэставалі супраць смяротнага прыгавора С.О.Прытыцкаму, у абарону рэспубліканскай Іспаніі, заявілі аб сваей падтрымцы склікання Сусветнага кангрэса міра.
Пасля рэвалюцыйнага ўздыму 1936-1937 гг. у Заходняй Беларусi пачаўся спад рабочага i сялянскага руху. Гэтаму ў значнай ступенi садзейнiчаў неабгрунтаваны роспуск КПЗБ у 1938г.  i сталiнскiя рэпрэсii ў 1936-1937 гг. яе кiруючых работнiкаў. Але нягледзячы на гэта палiтычная барацьба ў Заходняй Беларусi працягвалася да самага ўз'яднання ў верасні 1939 года. 
Сёння Рэспублiка Беларусь – адзiная незалежная дзяржава, на тэрыторыi якой пражываюць людзi розных нацыянальнасцей i веравызнанняў. Кансалiдацыi беларускай нацыi ў адзiную дзяржаву i яе тэрытарыяльнай цэласнасцi спрыяла і гераiчная барацьба насельнiцтва Заходняй Беларусi у 20-30-я гг. ХХ стагоддзя.


Комментариев нет:

Отправить комментарий