Тэадор Матэвуш Остык-Нарбут нарадзіўся 28 кастрычніка 1784 г. У маёнтку Шаўры Лідскага павета (цяпер Воранаўскі раён Гродненскай воласці) у сям’і адстаўнога паручніка гвардыі Яўхіма Остык-Нарбута і яго жонкі Ізабэлы. Акрамя яго было яшчэ два сыны Марыян і Ігнацій. Сам жа Нарбут вёў сврй род ад лідскіх князёў, ккалі апісваў у “Старажытнай гісторыі літоўскага народа” мінулае любага яму горада Ліды. Вядома, што ў 1631 г. У Лідзе памерла Гайна Шуйская. Ад яе сына Францішка і пайшоў шматлікі і разгалінаваны род Нарбутаў.
Паўстанне 1831г.
Дзекабрысцкі рух у Расіі зрабіў значны ўплыў на грамадзянскае жыццё ўсёй Еўропы. Не засталіся ў баку і Польша, а так сама Беларусь. Неўзабаве ў Польшчы з’явіліся тайныя арганізацыі, у якіх гуртаваліся людзі, незадаволеныя падзелам РП і парушэннем царскім урадам польскай канстытуцыі 1815г. Гэта незадаволенасць і стала асноўнай прычынай паўстання, якое пачалося ў ноч з 28 на 29 лістапада 1830г. у Варшаве. У.Т. Нарбута былі цесныя адносіны з І. Лялевенем і зразумела, што гаспадар Шаўраў адразу ж даведаўся аб пачатку паўстання. Чаму Нарбут адхілў прапанову прафесара-гісторыка ехаць з ім у Варшаву – застаецца загадкай. З іншага боку, адмова ад паездкі выратавала ў дальнейшым Т.Нарбута ад вялікіх непрыемнасцей. Удзельники паўстання, і тыя, хто ім дапамагаў, пачалі разбягацца, уцякаць з родных мясцін, бо адчувалі хуткую расправу. Прапанавалі пакінуць Шаўры і Т. Нарбуту. Але ён нікуды не паехфў з роднай зямлі.
Тым часам паўстанне канчаікова было задумана і пачалася бязлітасная распрпва царскага самадзяржаўя з ягонымі ўдзельнікамі. Каралі асабліва не разбіраючыся, вешалі, адпраўлялі ў турмы ці ў ссылку цэлымі сем’ямі, пазбаўлялі маёмасці. Чакаў сваёй долі і Т. Нарбут.
“Зярняты, кінутыя ў раллю...”
Дзеці Тэдора і Хрысціны Нарбутаў перанялі ад бацькоў ўсё самае лепшае, а найперш, любоў да Радзімы, да людзей. Дорага ім за гэта давялося заплпціць, але яны не скардзіліся, ніколі не ішлі насуперак сумленню. Старэйшы сын Т.Нарбута – Леодовік праявіў сябе як актыўны і гераічны камандзір паўстанцаў на тэрыторыі Беларусі. Менавіта пра яго крыху пазней скажа адзін з членаў паўстанскага Нацыянальнага урада Аскар Авейдэ: “...Ён быў адзіным, хто узняў зброю па закліку Камітэта”. Падводзячы вынікі, трэба падкрэсліць што Т.Нарбут мог памыліцца і, здаралася,памыляўся, але ён быў і застаецца да нашых дзён адным з першых даследчыкаў, якія спрабавалі аднавіць гісторыю Беларусі з незапамятных часоў. Памёр Т.Нарбут у 1864 г.
Комментариев нет:
Отправить комментарий