
У 1921г. Лiда стала павятовым горадам Навагрудскага ваяводства, тут пражывала 13 401 чал. У канцы 1920-х гг. у горадзе налiчвалася 24 майстэрнi i дробныя прад¬прыемствы. Але з ix працавала толькi 14, i то з перабоямi, былi зачынены тытунёвая i запалкавая фабрыкi. Больш буйнымi па колькасцi рабочых лiчылiся завод сельгасмашын i млын «Аўтамат». На ycix прадпрыемствах Лiды ў гэты перыяд працавала 338 чал. Столькi ж - на чыгунцы. У 1929г. пачала дзейнiчаць фабрыка гумавага абутку «Ардаль».

У адпаведнасці з мірным дагаворам 1921 г. урад Польшчы абавязваўся забяспечыць насельніцтву права на свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязкi не выконваліся. На пачатку 1920-х гг. у Лiдскiм павеце 7 тыс. дзяцей не мела магчымасцi вучыцца з-за матэрыяльных умоў i недахопу настаўнiкаў. У 120 вёсках павета наогул не было школ. У Лiдзе праца¬вала толькi 2 гiмназii, але сярод гiмназiстаў не было нi аднаго беларуса. У 1929г. пачынаюць працаваць 1-я i 2-я, мужская i жаночая, агульнаадукацыйныя школы (цяпер гэта сярэдняя школа №1). Навучанне вялося на польскай мове. На скаргу беларусаў аб тым, што ўсюды закрываюцца беларускiя школы, мiнicтp асветы Скульскi адказаў: "Запэўнiваю вас, што праз 10 год у Польшчы нават са свечкай не знойдзецца нi аднаго беларуса". Да 1939г. амаль усе беларускія школы былі ператвораны ў польскія.
На нiзкiм узроўнi знаходзiлася і медыцына. Большасць працоўных не маглі атрымаць своечасова медыцынскую дапамогу. Ў Лiдзе у 1938г. былi дзве невялiкiя бальнiцы на 85 і 18 ложкаў.
На тэрыторыi Лідчыны, як і ва ўсёй Заходняй Беларусі, склалася цяжкае становiшча, у вынiку чаго насельнiцтва Лідскага павета падтрымала тых, хто падняўся на барацьбу супраць польскай улады.
На нацыянальна-вызваленчы рух ў Заходняй Беларусі паўплывалi і падзеi, якiя адбывалiся як і ў самой Польшчы, так і ў свеце: дзяржаўны пераварот 1926г., сусветны эканамiчны крызiс 1929-1933г., наступствы Другой сусветный вайны.
Першымi ў барацьбу ўключылiся рабочыя, якiя арганiзавалi шэраг забастовак у гарадах Заходняй Беларусi. Яны патрабавалi ад уладальнiкаў паляпшэння ўмоў працы.
На ўзброеную барацьбу ўзнялiся i сяляне. Партызаны дзейнiчалі невялiкiмi гpyпaмi, нападалi на палiцэйскiя патрулi, грамiлi гмiнныя ўправы, палiлi памешчыцкiя сядзiбы i асаднiцкiя хутары. На Лiдчыне таксама існавалі партызанскiя групы. Адну з такiх узначалiў селянiн з вёскi Замасцяны Антон Пумель. Група вяла ўзброенную барацьбу на ўчастку Валожын-Iўе-Лiда. У Белiцкай гмiнe дзейнiчаў узброены атpaд колькасцю 50 чалавек.
У 1924г. партызанскi рух узначалiла КПЗБ. З красавiка 1924г. па лiстапад 1925г. партызаны пачалi аб΄ядноўвацца ў буйныя фармiраваннi i правялi ў Заходняй Беларусі каля 280 баявых аперацый. Атрадамi камандавалi К.П. Арлоўскi, В.З. Корж i iнш
Камунiстычная партыя Заходняй Беларусi адыграла вялiкую ролю ў нацыянальна-вызваленчай барацьбе. КПЗБ была ўтворана ў 1923г., праз год - Камунiстычны Саюз Моладзi Заходняй Белаpyci, Адным з актыўных сакратароў акруговых камiтэтаў з´яўляўся Сяргей О. Прытыцкi. Яго імем названа адна з вуліц нашага горада.
У Лiдзе падпольны райком КПЗБ ствараецца у студзенi 1925г., пазней - Лiдскi райком КСМЗБ. Вялiкую работу па далучэнню рабочых да рэвалюцыйнай барацьбы праводзiлi П.Банцэвiч, А.Пашкоўскi, К. Халявiнскi i iнш.
Поспехам сярод лiдчан карысталася Незалежная Сялянская партыя. Актыўнымi дзеячамi партыi з´яўлялiся паслы сейма С.Ваяводскi i С.Балiн.

У маi 1926г. у Польшчы адбыўся дзяржаўны пераварот. У краiне ўстанавiлася дыктатура Ю. Пiлсудскага. Грамада i КПЗБ выступiлi разам супраць новай улады. 7 лістапада 1926г. адбыўся мітынг у весцы Беняконі Лідскага павета, яго удзельнікі прызывалі да актыўнай барацьбы.
У другой палове 1926г. Грамада ператварылася ў масавую арганiзацыю, было створана каля 2 тысяч гурткоў, 45 з якіх дзейнічалі на Лiдчыне. Актывісты Грамады выдавалі ў Заходняй Беларусі газеты «Жыццё беларуса», «Народная справа» i iнш., дзе асвятлялi становiшча народа, заклiкалi яго да барацьбы за свае самавызваленне. Грамадой былi арганiзаваны больш за 460 выступленняў сялян.
У гэтых ўмовах Польшча была вымушана ўвесцi ў ваеводствах асаднае становiшча. Урад накiраваў сюды карныя ваенныя i палiцэйскiя атрады. Толькі ў красавiку 1925г. ў Навагрудскiм ваяводстве было арыштавана каля 1400 чалавек – членаў павятовых актыву, кipaўнiкоў гур¬ткоў. З 14 да 15 студзеня 1927г. пачалiся масавыя арышты камунiстаў i актывiстаў Грамады, прайшлі яны i ў Лiдскiм павеце. У вераснi 1929г. выяздная сесiя Вiленскага акруговага суда правяла у Лiдзе два палiтычных працэса. Сярод асуджаных - 36 чалавек. Быў асуджанны да пакарання смерцю праз павешання актыўны член КПЗБ, жыхар вескi Сялец Лiдскага павета Мiхаiл Манькоўскi.
Эканамiчны крызiс 1929-1933 гг. прывёў да новага вітка барацьбы. На чале значнай часткi рабочых i сялян стаяла КПЗБ. Рэвалюцыйны рух ахапiў i салдацкiя масы. Лiдскi камітэт КПЗБ падтрымлiваў сувязь с рэвалюцыйна-настроеннымi салдатамi Лiдскага гарнiзона, распаўсюджваў падпольную лiтаратуру.

Забастовачная барацьба ўзмацнiлася ў 1932г. Аб гэтым сведчаць падзеі лютага 1932г., калі на працягу васьмi дзен баставалi 350 рабочых фабрыкi «Арадаль» у Лiдзе. На пачатаку 1934г. адбыліся пратэсты супраць “працоўных законаў” у Лідзе, Гродне, Слоніме і іншых гарадах Заходняй Беларусі і Польшчы.

Пасля рэвалюцыйнага ўздыму 1936-1937 гг. у Заходняй Беларусi пачаўся спад рабочага i сялянскага руху. Гэтаму ў значнай ступенi садзейнiчаў неабгрунтаваны роспуск КПЗБ у 1938г. i сталiнскiя рэпрэсii ў 1936-1937 гг. яе кiруючых работнiкаў. Але нягледзячы на гэта палiтычная барацьба ў Заходняй Беларусi працягвалася да самага ўз'яднання ў верасні 1939 года.
Сёння Рэспублiка Беларусь – адзiная незалежная дзяржава, на тэрыторыi якой пражываюць людзi розных нацыянальнасцей i веравызнанняў. Кансалiдацыi беларускай нацыi ў адзiную дзяржаву i яе тэрытарыяльнай цэласнасцi спрыяла і гераiчная барацьба насельнiцтва Заходняй Беларусi у 20-30-я гг. ХХ стагоддзя.
Комментариев нет:
Отправить комментарий